Мінск - Пскоў: прынцып добрасуседства
Расія пачынаецца тут. Не, гэта не палітычная заява, а лозунг аднаго з найстаражытнейшых гарадоў нашага ўсходняга суседа - Пскова. Горад-авангард, горад-крэпасць – гістарычныя вароты Расійскай Федэрацыі. Вобласць, больш за тое, мяжуе адразу з Эстоніяй, Латвіяй і Беларуссю. Дарэчы, для Міхаіла Вядзернікава гэта першы візіт у якасці губернатара да нас.
Так ужо павялося, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з губернатарамі Расіі - гэта ў першую чаргу пра сяброўства. Адсюль і размова пра грошы - канкрэтная, без увільванняў. Тым больш Мінску і Пскову ёсць дзе дадаваць - за паўгода нагандлявалі ўсяго на 60 мільёнаў долараў. Страты на 15 % з мінулым годам - "дзякуй" COVID-19. Трэба нешта рабіць, рэзюмуюць бакі.
А. Лукашэнка: у свой час губернатары выратавалі Саюзную дзяржаву
Дарэчы, пскоўскі госць Міхаіл Вядзернікаў - асоба займальная. У нулявых пабудаваў паспяховы бізнес: займаўся аптовым гандлем, а пазней салонам прыгажосці. Марыў стаць касманаўтам, а стаў "энергічным функцыянерам, якому ўласцівая акуратная публічнасць і імкненне да персанальнай адказнасці". Ацэнка экспертаў. Таксама акуратна ён падыходзіць і да сваіх мэт: накіраваць пскоўскія кадры ў нашы медыцынскія ВНУ і закупіць аграрную тэхніку - першы крок.
Развіццё гандлю і супрацоўніцтва - мэта нумар адзін
У размове кіраўнік дзяржавы неаднаразова адзначыць: у Беларусі ёсць і жаданне, і рэсурс, каб наладжваць сумесную працу з Пскоўскай вобласцю. Магчымасцяў на ўвесь рэальны сектар эканомікі ад дрэваапрацоўкі да ёгуртаў. Асобна госцю, што называецца, "зайшла" ідэя аграгарадкоў. Пра гэта ён распавёў яшчэ напярэдадні, запісаўшы своеасаблівую відэасправаздачу для жыхароў вобласці - інклюзіўнасць як яна ёсць.
Сібірскі падыход - А. Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Омскай вобласці
Другая па храналогіі, але не менш важная сустрэча з яшчэ адным губернатарам - Омскай вобласці. Як і яго калега, Аляксандр Буркоў прыехаў пад Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі некалькі раней. Так, агульны фармат памянялі на відэаканферэнцыю, але сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам усё ж адбылася асабіста.
Нават калі адносіны Мінска і Масквы адкрыта штарміла, прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў спакойна развівалі адносіны з Беларуссю. Вось і Омск - горад дужых сібіракоў, Транссібірскай магістралі і баёў без правіл (тут лепшая ў свеце школа адзінаборстваў). Увогуле, надзейныя хлопцы і партнёры, з такімі трэба сябраваць, асабліва эканамічна, асабліва калі самі жадаюць.
Аляксандр Буркоў вядомы даволі нестандартным падыходам да кіравання. Ён, як і шматлікія, заўзяты прыхільнік развіцця бізнесу ў вобласці. А вось яго падыход да культуры іншай. Менавіта развіццё і рамонт культурных цэнтраў, школ мастацтваў, кансерваторый - прыярытэт Омска і рэгіёна на 2021 год. Мінск жа можа дапамагчы і з іншымі важнымі культурамі, скажам, аграрнымі.
Ужо пасля размовы з прэзідэнтам абодва губернатары накіраваліся ў "палі" - паглядзець вытворчасці. У кожнага свае маршруты. Зрэшты, падобныя - МАЗ, МТЗ, далей індустрыяльны парк "Вялікі камень".
У Буркова заўтра ў графіку свабодная эканамічная зона "Магілёў". І нездарма - там паспяхова працуе сумеснае прадпрыемства з актывам у 100 мільёнаў долараў. Вырабляюць тэхнічны вуглярод. А вось у пскоўскага госця Вядзернікава сёння самалёт дадому. Але перш пратакольная сустрэча з прэм'ерам Беларусі ў абодвух.
Праца з рэгіёнамі суседняй дзяржавы ды яшчэ і без камянёў за пазухай - рэдкая гісторыя ў наш час, здаецца, ва ўсім свеце. І, тым не менш, тое самае добрасуседства на плаву ўтрымліваем. Абы вецер спадарожны быў.













