Пандэмія і іншыя выклікі мінулага года не пахіснулі пазіцыі лясной гаспадаркі ў эканоміцы краіны. Вынікі працы галіны абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт акцэнтаваў: лес - важны рэсурс. Яго значэнне тым больш каштоўнае, што гэта аднаўляльная крыніца даходу. Беларусь трывала замацавалася ў дзясятцы самых лясных дзяржаў Еўропы. І гэты статус нельга страціць. Аляксандр Лукашэнка патрабуе руплівых і сучасных падыходаў у вядзенні лясной гаспадаркі. Ад таго, як разумна распараджацца ляснымі рэсурсамі, шмат у чым залежыць і рост эканомікі краіны, і баланс экалогіі ў рэгіёне. Перапрацоўка лесу павінна быць максімальнай. На гэтую задачу накіраваныя ў тым ліку пелетныя заводы. Прэзідэнт арыентуе ўрад больш актыўна замяшчаць сваёй прадукцыяй імпарт.
Лясная галіна вытрымала выпрабаванне пандэміяй, не страціўшы рынкі, захаваўшы вытворчасці і працоўныя калектывы. У Беларусі стаўка на сучасныя падыходы ў вядзенні лясной сферы. Гэта дапамагае нарошчваць лясны фонд, паляпшаць колькасныя і якасныя паказчыкі лясоў.













