Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй канцэрна "Белнафтахім" і віцэ-прэм'ерам Беларусі

7 Сакавіка 2020
Новыя прапановы па пастаўцы і перапрацоўцы нафты на беларускіх НПЗ сёння абмяркоўваліся на вышэйшым узроўні. Кіраўнік дзяржавы аператыўна ў выхадны дзень правёў рабочую сустрэчу з новым віцэ-прэм'ерам, які курыруе нафтахімію, Юрыем Назаравым і старшынёй канцэрна "Белнафтахім" Андрэем Рыбаковым. Апошні адказвае за дэталёвую прапрацоўку схем пастаўкі сыравіны, альтэрнатыўнай расійскай, уключаючы выпрабавальныя пілотныя кантракты - напрыклад, танкерамі з Нарвегіі. Тэма дыверсіфікавання і энергетычнага суверэнітэту зараз для Беларусі з'яўляецца прыярытэтнай. А таму адкладваць прыняцце рашэння па новых буйных партыях нафты да панядзелка Прэзідэнт Беларусі не стаў.


Альтэрнатыўныя пастаўкі нафты

Нагадаем, тэма паставак альтэрнатыўнай сыравіны абвастрылася з пачатку года. Пасля таго як насуперак міжурадаваму пагадненню Расія стала недапастаўляць на беларускія НПЗ да 1,5 мільёна тон штомесяц. Камень спатыкнення - так званыя прэміі расійскім нафтавым кампаніям. Калі яны захаваюцца, то цана нафты для Беларусі фактычна стане вышэйшай за сусветную, а гэта і з камерцыйнага пункта гледжання, і з улікам саюзных адносін Мінска і Масквы непрымальна. 

Зараз пастаўкі нафты па сусветнай цане без прэмій здзяйсняе шэраг незалежных расійскіх кампаній. Таксама ў лютым на беларускіх заводах была перапрацаваная партыя якаснай нафты з Нарвегіі, у сакавіку анансаваныя пастаўкі лёгкай нафты з Азербайджана.