Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны

4 октября 2019

Ад пытанняў вялікай палітыкі, эканамічных праектаў да тэм гуманітарнага супрацоўніцтва і нават спорту. Дыялог Беларусі і Украіны сёння атрымаўся шматфарматным. Выступаючы на пленарным пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў, Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што першая сустрэча лідараў дзвюх краін і асабістае знаёмства стануць вялікім крокам да ўмацавання і развіцця даўніх адносін паміж дзяржавамі. Прэзідэнты абмеркавалі супрацоўніцтва ў нафтаперапрацоўцы і пастаўках нафты, аднаўленне суднаходства па Дняпры і развіццё партовай гаспадаркі, ракетабудаванне, стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Беларусь гатовая ўважліва вывучаць прапановы Украіны па актывізацыі двухбаковага партнёрства, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

Ва Украіне могуць запусціць беларускі канал

Акрамя таго,  была названа ідэя разам дзвюм дзяржавам пазмагацца за правядзенне буйных міжнародных спаборніцтваў высокага ўзроўню, як Алімпійскія гульні. А ва Украіне могуць неўзабаве запусціць беларускі тэлеканал. Таксама ішла размова аб магчымасці зняць сумеснае кіно. Падрабязнасці ў наступных выпусках навін.