Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу

6 декабря 2018

Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі.

 

У гэтыя хвіліны ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перамовы кіраўнікоў дзяржаў краін ЕАЭС пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Вядома, што сёння лідары абмяркуюць далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў, рэалізацыю лічбавага парадку дня, фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. У праграму абмеркавання таксама ўключаны пытанні, што датычацца міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, канкурэнцыі на трансгранічных рынках, супрацоўніцтва ў сферы аказання касмічных і геаінфармацыйных паслуг.

Сёння ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца і нефармальная сустрэча лідараў СНД. Гэта магчымасць падвесці вынікі супрацоўніцтва ў 2018 годзе, а таксама абмеркаваць выкананне дасягнутых раней дамоўленасцяў і далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў фармаце Садружнасці.