Аб падтрымцы прадпрыемстваў, развіцці сельскагаспадарчага машынабудавання і рэгіёна ў цэлым. Прэзідэнт сёння з рабочай паездкай на Гомельшчыне. Пляцоўкай для сур'ёзнай размовы стаў Гомсельмаш.
Прэзідэнт азнаёміўся з узорамі прадукцыі прадпрыемства, а таксама працэсам зборкі перадавых мадэляў. Справы ідуць нядрэнна. Вытворца тэхнікі ўжо зарабіў сёлета на экспарце звыш 93 мільёнаў долараў. Рост аб'ёмаў вытворчасці за 10 месяцаў таксама значна перавышае план. Ідзе работа над далейшым зніжэннем выдаткаў і аптымізацыяй вытворчых магутнасцяў. Распрацоўваюцца новыя мадэлі. Так, на працягу пяці гадоў плануецца ўкараніць новае пакаленне машын прадукцыйнасцю да 18 тон збожжа за гадзіну. І вывесці на рынак шэраг найноўшых - больш магутных узораў. Холдынг задумаўся і над комплекснай мадэрнізацыяй. На прыкладзе гэтага флагмана можна сказаць: стаўка на развіццё прамысловасці і падтрымку прадпрыемстваў аказалася правільнай.
Прэзідэнту далажылі аб развіцці Гомельскай вобласці
Прыкладна ў тры разы скараціліся складскія запасы на Гомсельмашы. Як далажылі прэзідэнту, гэтая пазітыўная тэндэнцыя адзначаецца і ў Гомельскай вобласці ў цэлым. За 9 месяцаў запасы гатовай прадукцыі ў рэгіёне скарочаны на 36 % і на столькі ж павялічаны аб'ёмы вытворчасці. Ёсць некаторыя праблемы з экспартам. Гэта звязана з пандэміяй і станам сусветнай эканомікі. Зніжэнне экспартных паставак назіраецца і на Беларуснафце. Аднак канцэрн развіваецца і мае намер нарошчваць аб'ёмы вытворчасці і нафтаздабычы: будуць больш актыўна задзейнічаны як радовішчы на Палессі, так і ў Расіі.
Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з завадчанамі Гомсельмаша
Тэма машынабудавання прагучала і падчас зносін кіраўніка дзяржавы з завадчанамі. Такі прамы дыялог - гэта ўжо традыцыя. Прэзідэнт лічыць вельмі важным захаванне і развіццё ў краіне машынабудаўнічага патэнцыялу. Наяўнасць такіх флагманаў прамысловасці - гэта не толькі прэстыж і эканоміка, але і развіццё навуковага патэнцыялу, перадавых ідэй інжынераў і канструктараў. На Гомсельмашы каля паўсотні працоўных дынастый. І, зразумела, усіх турбуе далейшы лёс гіганта.
Даручэнне Прэзідэнта: комплексна разгледзець пытанні падтрымкі шматдзетных сем'яў
Размова не абмежавалася толькі тэмай машынабудавання. Людзей цікавілі сацыяльныя пытанні. Так, прэзідэнт даручыў ураду комплексна разгледзець пытанні падтрымкі шматдзетных сем'яў.
Прэзідэнт аб спробах апанентаў праз інтэрнэт ускалыхнуць Беларусь
Прэзідэнт таксама анансіраваў і абвяшчэнне пэўных падрабязнасцяў асобных тэм, якія мусіруюцца ў некаторых апошніх злівах у Telegram-каналах. Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне аб спробах апанентаў праз інтэрнэт ускалыхнуць Беларусь. Пры гэтым закранаюць вядомых людзей, распаўсюджваючы розныя фэйкі.
Тэм у зносінах прагучала шмат. Больш падрабязна - у нашых выніковых выпусках.













