Аляксандр Лукашэнка адзначае неабходнасць здымання абмежаванняў ва ўзаемным гандлі з Расіяй

8 июня 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначае неабходнасць здымання абмежаванняў ва ўзаемным гандлі з Расіяй. Пра гэта Кіраўнік  дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным

Расійскі лідар прыбыў у Мінск для ўдзелу ў III Форуме рэгіёнаў дзвюх краін. Свайго  калегу Аляксандр Лукашэнка прывітаў асабіста ў атрыуме Палаца Незалежнасці. Затым палітыкі прайшлі ў Зімовы сад, дзе адбылася гутарка тэт-а-тэт. Пасля да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся дэлегацыі. На перамовах у пашыраным складзе  асноўнай тэмай стала эканоміка. Летась  узаемны тавараабарот паміж краінамі склаў 27,5 мільярда долараў, у параўнанні з 2014 знізіўшыся з аб'ектыўных прычын на 26%. На думку Аляксандра Лукашэнкі, менавіта актывізацыя міжрэгіянальнага супрацоўніцтва дазволіць паскорыць  аднаўленне аб'ёмаў тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй.

Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Расіі: "У нас былі некаторыя страты летасьСёлета аб'ёмы ўсё ж аднаўляюцца. Прычым аб'ёмы беларускага экспарту ў Расію павялічваюцца большымі тэмпамі, чым расійскі імпарт у Беларусь. Гэта вельмі добры сігнал. Нам трэба сёння выкарыстаць час пры сумеснай працы, каб падумаць, як захаваць гэтую дадатную тэндэнцыю і ўзмацніць яе. Мы вельмі шмат надаем ўвагі не толькі эканоміцы, але і сацыяльным пытанням. У цэлым гэта, безумоўна, ідзе на карысць нашым грамадзянам. Такі настрой расійскі бок не толькі захоўвае, але і гатовы ўзмацняць і разам з вамі рухацца ў тых кірунках, якія мы шмат гадоў назад вызначылі".

У Палацы Незалежнасці нараўне з тэмай беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі  і іншыя актуальныя пытанні двухбаковых адносін, а таксама міжнародны парадак дня.