Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Уладзімірам Пуціным пытанне пастаўкі няякаснай нафты на беларускія НПЗ

27 апреля 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пытанне пастаўкі няякаснай нафты на беларускія НПЗ. Пра гэта паведаміла Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.

Нагадаем, Белнафтахім чакае аднаўлення працы НПЗ і экспарту нафтапрадуктаў у поўным аб'ёме  ў маі. Гэта ўчора паведаміў журналістам старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў па выніках перамоў у Мінску аб нафтавым пытанні. Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка Транснафты Ігара Дзёміна, забруджванне нафты ў трубаправодзе "Дружба" было наўмысным і адбылося праз прыватны Самаратранснафта-Тэрмінал, які прымае нафту некалькіх малых вытворцаў. Аднак там заявілі, што вузел зліву быў прададзены яшчэ ў 2017 гарадской інавацыйна-лізінгавай кампаніі. А яшчэ пазней - выкуплены адным прадпрыемствам і можа здавацца ў арэнду. Па факце забруджвання сілавыя ведамствы Расіі завялі крымінальную справу. Беларусь жа настойвае на прыняцці вычарпальных мер і кампенсацыі шматмільённых страт ад няякаснай нафты. Перамовы аб урэгуляванні сітуацыі  працягнуцца ў выхадныя і ў пачатку тыдня. На парадку дня застаюцца пытанні, хто пакрые шкоду беларускім НПЗ.