Працаваць на карысць людзей! Аб перспектывах развіцця спажыўкааперацыі, у тым ліку і ў рэгіёнах, ідзе размова на агульным сходзе Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. У ім прымае ўдзел і кіраўнік дзяржавы. У арганізацыях працуюць больш як 40 тысяч чалавек. Паслугамі ахоплена траціна насельніцтва краіны. Ідзе рэфармаванне. Сярод ключавых задач - выхад на рэнтабельнасць, аўтаматызацыя бізнес-працэсаў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, саюз сёння - адзін са станоўчых прыкладаў удалага дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Аднак праца ў сельскай мясцовасці павінна быць дбайна прааналізавана, бо гэта 20 працэнтаў усяго тавараабароту на сяле.
Асаблівая ўвага - абнаўленню асартыменту і развіццю экспарту. Арганізацыі Белкаапсаюза пастаўляюць прадукцыю ў 20 краін і 33 рэгіёны Расіі. Ідзе дыверсіфікацыя рынкаў і пошук новых ніш. Старшынёй упраўлення Белкаапсаюза абраны Алег Мацкевіч.
Аляксандр Лукашэнка аб спажыўкааперацыі: Усе паслугі павінны быць даступныя на сяле
8 октября 2021













