Аляксандр Чарвякоў - новы міністр эканомікі

4 января 2020
Важнае кадравае рашэнне Прэзідэнта ў пачатку года, эканамічнага і каляндарнага. Новым міністрам эканомікі прызначаны Аляксандр Чарвякоў. Да гэтага моманту - першы намеснік у тым жа міністэрстве. Пасля павышэння Дзмітрыя Крутога да першага віцэ-прэм'ера пасада міністра заставалася вакантнай каля месяца. Адгэтуль лагічнае пытанне Кіраўніка дзяржавы, наколькі распрацаваная кандыдатура аднаго з ключавых у эканамічным блоку ўрада кіраўнікоў. 

Віцэ-прэм'ер запэўніў Прэзідэнта, што Аляксандр Чарвякоў валодае патрэбнымі ведамі і практычным вопытам для рашэння самых вострых задач у эканоміцы. Альма-матар новага міністра - знакамітая сельгасакадэмія ў Горках. Там ён за 15 гадоў прайшоў шлях ад аспіранта да дацэнта кафедры. Затым 7 гадоў кіраваў эканамічнай навукай у профільным інстытуце. Пасля гэтага было выпрабаванне практыкай на пасадах намесніка і першага намесніка міністра. Адказваючы на пытанні прэсы, Аляксандр Чарвякоў назваў тры ключавыя задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам падчас прызначэння.