Актуальныя пытанні беларуска-казахскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмяркуюць сёння ў Мінску

5 июля 2019

Актуальныя пытанні беларуска-казахскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмяркуюць сёння ў Мінску на пасяджэнні дзелавога савета. Астана зацікаўленая ў развіцці ўзаемадзеяння з нашым бізнесам у харчовай прамысловасці і машынабудаванні. Плануецца, што па выніках перамоў падпішуць некалькі ўзаемавыгадных пагадненняў. Удзел у форуме возьмуць топ-менеджары прадпрыемстваў і кампаній Цэнтральнай Азіі, а таксама кіраўнікі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін.