Акцэнт на развіццё дзелавога супрацоўніцтва, падпісанне кантрактаў. VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

17 июля 2019

Сённяшнія мерапрыемствы форуму прысвечаныя  дзелавому супрацоўніцтву. У Таўрычным палацы Санкт-Пецярбурга сабраліся эканамісты, кіраўнікі прадпрыемстваў, бізнесмены і парламентарыі. Сярод заяў - стварэнне саюзнай Дзяржкарпарацыі дапаможа Беларусі і Расіі выйсці з сумеснымі праектамі на рынкі трэціх краін.  Літаральна праз паўгадзіны ў рамках форуму адбудзецца пасяджэнне дзелавых саветаў.  Удзельнікі паднімуць пытанні раўнапраўнага доступу суб'ектаў  да рынкаў і дзяржзакупак,  разгледзяць дэталі тэхнічнага рэгулявання і выхад з сумеснымі праектамі на рынкі трэціх краін. У прыватнасці гэта датычыцца  беларускай машынабудаўнічай прадукцыі, дзе шмат расійскіх камплектуючых.

Парадак дня  Форуму рэгіёнаў быў у цэнтры ўвагі кіраўнікоў верхніх палат парламентаў. Як адзначыў спікер Савета Рэспублікі  Міхаіл Мясніковіч,  у форуме ўдзельнічаюць вялікія групы, якія прадстаўляюць  інтарэсы ўрадаў.  Яны будуць разглядаць пытанні, якія датычацца ў першую чаргу  "напаўнення Саюзнага дагавора   праз абноўленую актуалізаваную  праграму дзеянняў". Беларусь і Расія фактычна зблізілі шмат у чым пазіцыі. Гэтак жа ў рамках форуму запланавана  падпісанне пагадненняў аб гандлёва-эканамічным, навуковым і культурным супрацоўніцтве Беларусі з Саратаўскай і Смаленскай абласцямі Расіі і з Інгушэціяй. А таксама паміж кампаніяй "БелАЗ" і Санкт-Пецярбургскім горным універсітэтам.