Сёння падпісаны акт прыёмкі ў прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай АЭС. Да гэтага спецыялісты правяралі гатоўнасць тэхналагічных сістэм і абсталявання да асваення цеплавой і электрычнай магутнасці, правялі ўсе неабходныя выпрабаванні як у працы АЭС, так і персаналу. Сёння блок працуе на намінальным узроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі. З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму выпрацаваны амаль тры мільярды кілават-гадзін электраэнергіі.
На другім энергаблоку БелАЭС паспяхова завяршыліся гідравыпрабаванні першага і другога контураў. Фізічны пуск гэтага энергаблока прызначаны на восень.
Акт прыёмкі ў прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС падпісаны сёння
10 июня 2021













