Аграпрамысловы комплекс Мінскай вобласці адраджае ў птушкагадоўлі развядзенне гусей і качак

18 октября 2017

Першая партыя мяса гэтых птушак з новага цэха ў Барысаўскім раёне паступае ў продаж. Мясцовую птушкафабрыку набылі інвестары з Ірана. Па іх жа ініцыятыве мяса птушкі будзе выпускацца па тэхналогіі халяль. Гэта павышаныя патрабаванні да яго якасці. Першапачатковы арыенцір фабрыкі - унутраны рынак, у перспектыве - экспарт у Расію і краіны Блізкага Усходу.

Музафар Ганбар Ганбарыпур, інвестар, уладальнік ААТ "Птушкафабрыка Вяляцічы": "На сённяшні дзень мы стварылі тут 65 новых працоўных месцаў, і з часам яны будуць не памяншацца, а павялічвацца. Мы думаем, ёсць перспектыва. Вядома, пакуль ёсць і пэўныя праблемы, але, я мяркую, у найбліжэйшы час мы выйдзем нармальна на рынак. Гэта Расія, Ірак, Сірыя, Сярэдняя Азія".

Яшчэ адзін прыклад развіцця аграбізнесу таксама з удзелам іранскага капіталу - комплекс па гадоўлі авечак у Лагойскім раёне. У перспектыве тут будуць вырабляць 240 тон бараніны за год.