Аграпрамысловы комплекс Мінскай вобласці паказаў рост сярод усіх рэгіёнаў амаль на 6%

24 мая 2018

Аграпрамысловы комплекс Мінскай вобласці па выніках працы за першы квартал гэтага года паказаў найбольшы рост сярод усіх рэгіёнаў амаль на 6%. Як адзначаюць эксперты, добрыя вынікі ў вытворцаў малака. Яго гарантуе не толькі якасць кармоў, але і развіццё племянной жывёлагадоўлі. Так навукоўцы-селекцыянеры з Жодзіна рыхтуюцца да афіцыйнай рэгістрацыі новай пароды беларускі галштын. Высокая прадукцыйнасць гэтых жывёл ужо сябе зарэкамендавала ў многіх гаспадарках.

Зараз беларускія селекцыянеры разам з расійскімі калегамі працуюць над стварэннем саюзных селекцыйна-генетычных цэнтраў малочнай жывёлагадоўлі.