Аграпрамысловы комплекс і сферу ЖКГ у 2014 чакаюць кардынальныя перамены. На вясну запланаваныя 2 маштабныя нарады з удзелам Прэзідэнта і ўсёй вертыкалі ўлады. Паводле слоў прэм'ер-міністра, па сельскай гаспадарцы ўжо падрыхтаваныя 10 праектаў нарматыўных актаў. Яны палепшаць эканоміку сяла, знізяць невытворчыя выдаткі, аптымізуюць кадры і самае галоўнае - пашыраць валютны экспарт - прыярытэт нумар 1 у новым годзе. Нагадаем, першая падобная вялікая нарада ў Кіраўніка дзяржавы па будаўніцтве фактычна здзейсніла рэвалюцыю ў галіне. Была ліквідавана большасць даўгабудаў у краіне, усталяваўся адзіны кошт сацыяльнага квадратнага метра, уведзены дзяржзаказ і наведзены парадак у праектнай і падраднай працы. Настолькі ж маштабных рашэнняў чакаюць і ад маючых адбыцца нарад па аграрнай галіне і набалелай тэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Сёння ж ва ўрадзе падрабязна разбіралі сацыяльна-эканамічныя перспектывы гэтага года. Задача першая - збалансаваны эканамічны рост, г.зн. без рыўкоў і падзенняў з падтрымкай экспарту, малога і сярэдняга бізнесу, адкрыцці новых рынкаў збыту. Задача нумар два - эфектыўнасць. Яна ўключае адмову ад датацый сістэмным банкрутам, аўтсорсінг, продаж і перадачу інвестарам неэфектыўнай дзяржуласнасці і эканомію сродкаў казны. Трэцяя задача - экспарт. Міністэрства эканомікі ўпэўнена заяўляе пра рост на 9-11%, гэта разгрузіць склады, умацуе нацыянальную валюту і дазволіць прадпрыемствам развівацца. У прыярытэтах таксама патанненне крэдытаў і рост рэальных зарплат. Зрэшты, як падкрэсліў профільны міністр, прыбыткі не павінны, як летась, значна апярэджваць рост прадукцыйнасці працы.














