Аграпрамысловы комплекс Беларусі ў найбліжэйшыя два гады павялічыць экспарт прадукцыі да 6 мільярдаў долараў

28 февраля 2019

Як адзначылі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, адзін з ключавых сектараў - мяса-малочная галіна. Тут АПК Мінскай вобласці прырастае ў тым ліку і дзякуючы рэалізацыі новых інвестпраектаў. Агракамбінат "Дзяржынскі" інвесціруе свой прыбытак, а таксама крэдытныя рэсурсы для ўзвядзення новых цэхаў, лагістычнага цэнтра і птушнікаў.

Зараз прамыслоўцы з Фаніпаля актывізуюць экспартныя пастаўкі ў Кітай і В'етнам, а таксама краіны Сярэдняй Азіі.