Аграпрамысловы тыдзень завяршаецца сёння ў Беларусі

10 июня 2018

Чым багаты беларускі АПК, мінчанам і гасцям паказала "Белагра-2018".

На пляцоўцы выставы паводле добрай традыцыі ўзнагародзілі найлепшых аграрыяў краіны. Пальма першынства - у Брэсцкай вобласці. Адзначаны поспехі сельгазарганізацый і фермерскіх гаспадарак у кожным рэгіёне. Сёлета ў "Белагра" чарговы рэкорд. Больш як 500 кампаній-удзельніц з 28 краін. Гэта пацвярджае аўтарытэт аграрнай галіны Беларусі, а таксама высокі патэнцыял яе развіцця.

Галоўныя ўдзельнікі "Белагра" беларускія вытворцы. Яны прадстаўляюць тэхнічны і тэхналагічны патэнцыял краіны. Гэта дазваляе забяспечыць харчовую бяспеку Беларусі, а таксама трымаць марку вядучага экспарцёра сельгаспрадукцыі ў свеце.