Аграпрамысловы тыдзень адкрываецца ў Мінску

4 июня 2013

Тыдзень аграрных тэхналогій сёння пачынаецца ў Мінску. Белагра збярэ аграрыяў, прамыслоўцаў і навукоўцаў з усяго свету - ад ЗША да Сінгапура. Міжнародная сустрэча, нібы люстэрка, паказвае дасягненні беларускага АПК і дэманструе перспектывы галіны. Чым аграрыі будуць здзіўляць гараджан?


На меcцы падзей працуе Яўген Пуставой.


Гэтая выстава Белагра за 23 гады, мабыць, самая ўраджайная на слова ўпершыню. Упершыню Беларуска-нідэрландскі сельгасфорум. Дыялог навукоўцаў і практыкаў. Упершыню міжнародная выстава Белферма-2013. Беларусь званне малочнай дзяржавы пацвярджае малочнай доляю ў прадуктовым экспарце. Жывёлагадоўля прыносіць амаль дзве траціны ад агульнага прыбытку.

Выбіраць будуць не толькі самых прадуктыўных каровак, але і чэмпіёна густу - лепшую прадукцыю беларускай харчовай прамысловасці. І лепшых дэкаратыўных галубоў. Пакажуць сучасную тэхніку ў дзеянні, народныя калектывы на сцэне, работы майстроў. І нават стрыжку авечак.


Майстар-клас разам з інавацыямі ў сельгассферы прэзентуе найстарэйшая ўдзельніца Белагра - Нацыянальная акадэмія навук. Прыемных сюрпрызаў, як і выставачных павільёнаў, аграпрамысловая шасцідзёнка будзе мець шмат. Упершыню сярод флагаў краін-удзельніц - дзяржаўны сімвал Сінгапура. Толькі за год геаграфія экспарту прадукцыі павялічылася на 10 краін.


З беларускімі прадуктамі знаёмыя ў 46 дзяржавах свету. Але першым чынам і па аб'ёмах, і па эканамічных перавагах - гэта калегі па АЭП і Мытным саюзе. Геапалітычнае становішча і безупыннае развіццё беларускага АПК абумаўляе міжнародную цікавасць да Белагра. Ад гэтай сустрэчы чакаюць новых этапаў у супрацоўніцтве. Гаспадарнікі змогуць вызначыцца з выбарам новых тэхналогій, бізнесмены - з кантрактамі, а пакупнікі больш дробныя - з харчовымі перавагамі. Аграпрамысловы тыдзень арганізатары абяцалі ператварыць у шоу.