Аграгарадок Холмеч - прыклад паспяховага гаспадарання і адраджэння сяла

18 марта 2014
Прыкладам паспяховага гаспадарання і адраджэння сяла можна назваць аграгарадок Холмеч. Мясцовы агракамбінат - свайго роду эталон па культуры земляробства і жывёлагадоўлі. А дасягненні эканомікі дазваляюць развіваць і сацыяльна-культурную сферу. Сёння сакрэты поспеху аграрыі распавялі і старшыне Белтэлерадыёкампаніі.

Вольга Халадовіч - з падрабязнасцямі.

У гэтых кароў абед паводле раскладу, а масаж - па жаданні. Робат дастаўляе ежу кругласутачна з вызначаным інтэрвалам, а спецыяльныя шчоткі ўплываюць на добры кровазварот кароўкі. У выніку на гэтай ферме атрымліваюць 12 тон малака экстра-класа штодня. Інавацыі зводзяць да мінімуму кантакт малака з навакольным асяроддзем, а да максімуму - прыбытак.

Кіраўніку вядучага медыяхолдынга краіны з гонарам паказваюць сучасныя тэхналогіі. Гэтую ферму ў агракамбінаце Холмеч пабудавалі 3 гады таму, укараняюць тут усё самае новае і перадавое.

Яшчэ адно ноу-хау - гэта разумныя надзіманыя фіранкі. У залежнасці ад тэмпературы паветра, хуткасці і кірунку ветру яны самі вырашаюць, ці быць ім адкрытымі або закрытымі. Зараз, дапусцім, на вуліцы вецер і холадна, і надзіманыя фіранкі закрыліся цалкам.

Працаваць у калгас гатовыя прыязджаць нават з райцэнтра. Прычым тут ёсць свая кадравая асаблівасць.

Мясцовыя аграрыі - майстры сваёй справы. У гаспадарцы займаюцца і жывёлагадоўляй, і агародніцтвам, ёсць нават уласны сад. А ўраджайнасцю збожжавых Холмеч займае першае месца ў Гомельскай вобласці. Камбайнёры - сталыя пераможцы і ўдзельнікі Дажынак.

Выдатная матэрыяльная база дапамагае развіваць сацыяльную сферу. Холмецкі цэнтр культуры і рамёстваў - гэта каля 20 кружкоў і больш за сто вяскоўцаў самых розных узростаў кожны дзень. Ад спеву да гульні ў більярд.

Вяскоўцы не толькі дзяліліся з Генадзем Давыдзькам дасягненнямі, але і звярталіся з пытаннямі. А вось з праблемамі - не. Калі ў аграгарадку створаныя аптымальныя ўмовы для жыцця і працы, то скаргаў проста не ўзнікае. А вось падстаў запрасіць журналістаў, прычым не адзін раз, звышдастаткова.