Аграрны эксперымент у Віцебскай вобласці. Як наладжаны працоўны ланцужок

2 февраля 2020
На аграрны эксперымент Віцебская вобласць адважылася 4 гады таму. У рэгіёне з'явіліся 4 інтэграцыйныя структуры: Полацкая, Аршанская, Глыбоцкая і Віцебская. На чале моцнае прадпрыемства - перапрацоўшчык сельгаспрадукцыі, а пад крылом вытворцы збожжа, малака і мяса. 

Так, напрыклад, Віцебскую ўзначаліў абласны мясакамбінат. Сёння з яго падтрымкай і пад кантролем 20 філіялаў з сямі раёнаў. А гэта 8 тысяч работнікаў. Каб даведацца, як наладжаны працоўны ланцужок, нашы карэспандэнты праехалі па гаспадарках.

Расказвае Святлана Лук’янюк (відэа).