Аграрыі завяршаюць уборку цукровых буракоў

30 октября 2019

Падыходзіць да канца ў гаспадарках краіны ўборка цукровых буракоў. Адным з лідараў па ўраджайнасці салодкага караняплода з'яўляецца Гродзенская вобласць. Тут выкопваюць звыш 500 цэнтнераў з гектара, убрана 74 % усіх плошчаў. Рабоце спрыяе сонечнае надвор'е: толькі з палёў Гродзенскага рэгіёна ўжо вывезена больш чым 900 тысяч тон буракоў. Згодна з ацэнкай аграрыяў, сёлета ўзровень цукру ў караняплодах вышэйшы за леташні.