Аграрыі вядуць барацьбу з засухай

18 июня 2019

Анамальная спякота дадае праблем беларускім аграрыям. Больш за ўсё пацярпелі паўднёва-ўсходнія і цэнтральныя раёны краіны. Сотні гектараў высушанага збожжа, адставанне ў развіцці караняплодаў і гародніны. Але пры гэтым чакаецца нядрэнны ўраджай садавіны. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і фермеры вядуць барацьбу з засухай. Адны перазасяваюць палі, іншыя ўбіраюць неналітыя каласы яшчэ зялёнай масай і закладваюць на фураж. Сочаць за сельгасугоддзямі і навукоўцы. 

Дзмітрый Лужынскі, намеснік гендырэктара НПЦ па земляробстве НАН Беларусі: "Неабходна арганізоўваць паліў самых акупляльных культур - гэта гародніна, фруктовыя сады. Пашы. На астатніх плошчах, спадзяемся, пойдуць дажджы, і яны змогуць папоўніць запасы вільгаці ў глебе. На тых участках, дзе ўбралі расліны, можна пасеяць паўторна".

Пакуль прагнозы сіноптыкаў не зусім суцяшальныя. У найбліжэйшы час гарачае надвор'е захаваецца. Але чакаюцца навальніцы і дажджы, якія павінны дапамагчы гаспадаркам захаваць ураджай.