Аграрыі ўбралі каля 75 % кукурузных палёў - тэмпы вышэйшыя за леташнія

30 октября 2021
Больш за мільён 200 тысяч тон янтарнага зерня нарыхтавалі аграрыі Беларусі. Убрана каля 75 % кукурузных палёў - тэмпы вышэйшыя за  леташнія. Радуе і ўраджайнасць фуражнай культуры: пажыўныя пачаткі  як раз забяспечаць добрую кармавую базу. Дарэчы, усяго пад кукурузу адвялі звыш мільёна 150 тысяч гектараў. Убраць усё трэба да 7 лістапада. Зрэшты, многія раёны  ўжо на фінішнай.

Убіраюць у Нясвіжскім раёне і цукровы бурак. Пад салодкім караняплодам амаль 3 з паловай тысячы гектараў. З аднаго ў сярэднім збіраюць 55 тон.