Аграрыі цэнтральнага рэгіёна намалацілі 500 тысяч тон збожжа

25 июля 2014

У вобласці ўбрана больш за 120 тысяч гектараў. У першую чаргу абмалочваюць палеглыя палеткі, каб не страціць ураджай. Хутчэй за ўсіх збожжа ўбіраюць камбайнеры ў Любанскім, Капыльскім і Слуцкім раёнах. А самае важкае калоссе сёлета вырасла на нясвіжскіх землях. Між тым на поўначы рэгіёна ўборку пакуль пачалі толькі адзінкавыя гаспадаркі - збожжа там яшчэ не паспела. Калі ў выхадныя надвор'е не сапсуе працоўных планаў аграрыям, то Мінская вобласць наблізіцца да мільённай мяжы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя