Аграрыі збіраюць ураджай цукровых буракоў

5 сентября 2019

Мінская вобласць пачала ўборку цукровых буракоў. Рабоце ў палях, а таксама транспарціроўцы новага ўраджаю спрыяе і сонечнае надвор'е. Вялікія аб'ёмы караняплодаў сёння паступаюць на Слуцкі і Гарадзейскі цукровыя камбінаты. Прадпрыемства Нясвіжскага раёна выходзіць з прадукцыяй і на новыя рынкі. Сярод экспартных напрамкаў - 15 краін, уключаючы Грузію і Манголію. Сыравіна ў Гарадзею трапляе з Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Тут прымаюць 10 тысяч тон штодзень.

Паводле слоў  спецыялістаў, узровень цукру ў караняплодах сёлета вышэй за мінулагодні. Завяршыць уборку цукровых буракоў плануецца да лістапада.