У Беларусь з серады вернецца сонечнае лета. Павышацца тэмпература паветра будзе да канца гэтага тыдня. Ужо ў чацвер прыйдзе спякота. Для ўборкі ўраджаю гэта толькі плюс. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці праз два тыдні пачнуць збіраць кавуны. З-за сонечнага надвор'я ягада будзе яшчэ больш салодкая, чым звычайна. А пакуль аграрыі збіраюць агародніну. На беларускіх палях ужо паспела першая морква, капуста, буракі. Якім будзе ўраджай у Брэсцкім рэгіёне – раскажа Марыя Тройніч (відэа).
Аграрыі збіраюць агародніну. Якім будзе ўраджай у Брэсцкім рэгіёне
22 июля 2019