Аграрыі намалацілі каля 6 мільёнаў тон збожжа

15 августа 2019

Масавая ўборка набліжаецца да завяршэння. Аграрыі ўжо намалацілі каля 6 мільёнаў тон збожжа. Засталося асвоіць яшчэ 15 % плошчаў. Сабраць ураджай без страт - пытанне  стратэгічна важнае. На коне харчовая бяспека. Каб не словам, а справай  на месцы вырашаць усе пытанні,  у полі  знаходзяцца і кіраўнікі гаспадарак, і губернатары. Уборачную асабіста інспектуе і Кіраўнік дзяржавы. Напярэдадні, наведваючы Магілёўскую вобласць, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз запатрабаваў  не зніжаць тэмпаў. Вядома, эфектыўнасць працы аграрыяў напрамую залежыць і ад надвор'я. Вымушаныя прастоі даводзіцца кампенсаваць з падвоенай сілай   у ясныя дні. Пра хлебныя будні  Аляксандр Лучонак (відэа).