Аграрыі намалацілі больш як 9 мільёнаў 100 тысяч тон новага ўраджаю

18 августа 2014

Па тоне на чалавека. Беларускія аграрыі намалацілі больш як 9 мільёнаў 100 тысяч тон новага ўраджаю. І гэта не лічачы кукурузы, што з'яўляецца рэкордам апошніх гадоў. Убралі ўжо амаль усё. Засталося паўтара працэнта плошчаў. Калі гомельскія і магілёўскія аграрыі ўжо цалкам завяршылі жніво, то віцебскім яшчэ трэба ўбраць 8 працэнтаў. Ураджайнасць як ніколі высокая - 39,4 цэнтнера з гектара.
Зараз працы перамясціліся на прысядзібныя ўчасткі.