Аграрыі Магілёўскай вобласці пайшлі на эксперымент - высадзілі па некалькі гектараў аўса і ячменю

7 марта 2020
Надвор’е працягвае здзіўляць. Зіма так і не дайшла да нашых краёў. Цяпер вясна з самага першага дня ўсё больш сагравае раннім цяплом. Аграрыі Магілёўскай вобласці не маглі не скарыстацца такой сітуацыяй. І  пайшлі на эксперымент. У гаспадарках высадзілі па некалькі гектараў аўса і ячменю. Калі кармавыя культуры прыжывуцца, дадуць нядрэнны ўраджай - раннія пасяўныя стануць традыцыяй. Андрэй Ястрабаў працягне аграрную тэму. 

У гаспадарцы "Радзіма" летась адвялі звыш 300 гектараў. І з аднаго такога поля сёлета збяруць не менш за 700 тон зерня,   расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Ляйбуцін. Толькі дзеля эксперыменту - глянем на карэнчыкі - развіваюцца. Усё згодна з  планам, а значыць,  - будзем з ураджаем. 

Да таго ж  пасяўная не за гарамі. А гэта плюс 2 тысячы гектараў пад апрацоўку. І тут галоўнае, каб тэхніка не падвяла. На лінейцы гатоўнасці - пад сотню адзінак - моцныя плугі, сеялкі,  якія хоць зараз - у поле. Расказвае Аляксандр Кузьмянкоў - механізатар, для якога сёлетняя пасяўная стане 20-й у кар’еры. 

На добры ўраджай разлічваюць і ў гаспадарцы "Зара" Магілёўскага раёна. З гэтага пшанічнага азімага поля сёлета збяруць не менш за 900 тон фуражнага зерня. Корм для ўласнай жывёлагадоўлі. Дарэчы, леташнія плошчы павялічылі. 

Па вясне гаспадарка звычайна сваёй авіяцыяй карысталася. Аднак  з часам адмовіліся ад нятаннай апрацоўкі палёў. На змену прыйшлі высока тэхналічныя машыны. Іх колы  менш шкодзяць глебе. А па аб'ёмах апрацоўкі  даюць фору славутым "кукурузнікам". 

Пайшлі сёлета ў Магілёўскай вобласці і на эксперымент. З-за цёплага надвор'я і пакуль дастатковай вады ў глебе - вырашылі адразу ў чатырох раёнах высадзіць яравыя. Невялікія аб'ёмы - па 15-20 гектараў аўса і ячменю. З абрадам старажытным. 

Асноўныя ж палявыя работы ў Магілёўскай вобласці пачнуцца не раней за 10 сакавіка. Аб’ём велізарны - амаль 400 тысяч гектараў глебы ў планах задзейнічаць пад яравыя.

Аднак, калі эксперымент атрымаецца  і ён прынясе добры ураджай, то  практыку ранняй пасяўной абяцаюць распаўсюдзіць па ўсім рэгіёне. Вучоныя сочаць за праектам.