Аграрыі Мінскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур

25 апреля 2019

На поўдні рэгіёна свае плошчы ўжо занялі і цукровыя буракі. Зараз на палях усіх раёнаў амаль без перапынку ідзе сяўба бульбы і кукурузы. З-за сухога надвор'я работы павінны быць завершаны максімальна хутка - пакуль у глебе яшчэ застаецца вільгаць. Сяўбу кукурузы плануюць завяршыць у пачатку мая. У гэты ж час пачнуць нарыхтоўку кармоў.