Аграрыі Мінскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых

27 апреля 2019

Аграрыі Мінскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. На поўдні рэгіёна свае плошчы ўжо занялі і цукровыя буракі. Зараз на палях усіх раёнаў амаль без перапынку ідзе пасадка бульбы і сяўба кукурузы. Праз сухое надвор'е работы павінны быць завершаны максімальна хутка, пакуль у глебе яшчэ застаецца вільгаць.  

Сяўбу кукурузы плануецца завяршыць у пачатку мая. У гэты ж час пачнуць нарыхтоўку кармоў.