Аграрыі Мінскай вобласці завяршаюць першы ўкос травы

2 июня 2020
У адным з сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжскага раёна ўжо асвоілі каля 70 працэнтаў плошчаў. Штодня - каля 150 гектараў. З палёў збіраюць фестулоліум, люцэрну, райграс. Зрабіць гэта трэба хутка, каб зялёная маса не пераспела і захавала сваю пажыўнасць. Забяспечыць як мінімум паўтарагадовы запас кармоў маюць намер за 4 укосы. Першы завершаць на гэтым тыдні. На палях зялёны ўраджай правяльваецца, і толькі пасля гэтага маса адпраўляецца ў сянажныя траншэі.