Аграрыі Мінскай вобласці вядуць актыўную сяўбу сельгаскультур

29 апреля 2020
Аграрыі выходзяць на фінішную прамую. Сяўба ранніх яравых у Мінскай вобласці завершана. Высокія тэмпературы днём дазволілі прагрэцца глебе для пасадкі бульбы. Другі хлеб ужо займае палову адведзеных плошчаў. А амаль 32 тысячы гектараў асвоілі цукровамі буракамі. Сёлета стаўка на сялянска-фермерскія гаспадаркі, якія актыўна займаюцца гароднінай: капустай, буракамі і морквай. Адзначым, што аграномы перагледзелі агракарты і павялічылі тэрыторыі пад засухаўстойлівую кукурузу. Праз два тыдні пачнецца сяўба позніх яравых, у тым ліку грэчкі. Полівітамінная культура зойме плошчы ўтрая большыя ў параўнанні з мінулым сезонам.