Аграрыі Мінскай вобласці сёлета разлічваюць на вялікую аддачу ад кармавых сельгаскультур

20 апреля 2018

Стаўка робіцца на такія расліны, як люцэрна і лубін. За сезон яны даюць да 5 укосаў і патрэбныя для росту прадукцыі жывёлагадоўлі. Адначасова ў кожным раёне працягваецца пасяўная збожжавых. Амаль у кругласутачным рэжыме працуюць трактары і сеялкі. У Лагойскім раёне ў гаспадарцы "Астрошыцы" зараз сеюць пшаніцу і ячмень. Разам з жытам яны самыя рэнтабельныя і запатрабаваныя.

А літаральна праз месяц пачнецца першы ўкос траў. Тут адна з галоўных культур - люцэрна. У Мінскай вобласці пад ёй занята больш за 80 тысяч гектараў, а сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы даходзіць да 800 цэнтнераў з гектара.