Аграрыі Мінскай вобласці ўтрымліваць лідарства ва ўборцы збожжа

9 августа 2019

Агульны каравай на сёння важыць 1 289 000 тон! Убрана каля 74 працэнтаў плошчаў. Найбольшы  намалот - на поўдні рэгіёна.

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім - амаль 130 000 тон. На другім месцы - хлебаробы Слуцкага. У іх сто сем тысяч. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі больш за сто дзве тысячы тон збожжа.

Што наконт ўраджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе атрымліваюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі – тут 49 - і Клецкі раён - 48 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 35 цэнтнераў з гектара.