Аграрыі Мінскай вобласці ўтрымліваюць лідарства ва ўборцы збожжа

13 августа 2019

Агульны каравай на сёння важыць амаль  паўтара мільёна тон! Убрана каля  васьмідзесяці пяці працэнтаў плошчаў. Найбольшы намалот - на поўдні рэгіёна.

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім  - 131 000 тон. На другім месцы  - хлебаробы Слуцкага. У іх больш за 123 000. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі 117 000 тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе атрымліваюць шэсцьдзясят цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі - тут пяцьдзясят - і Клецкі раён  - сорак восем цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці  - 34 цэнтнеры з гектара.