Аграрыі Мінскай вобласці ўбралі больш за палову плошчаў збожжавых і зернебабовых культур

5 августа 2016

Такім чынам, сёння ў засеках цэнтральнага рэгіёна 1 мільён 112 тысяч тон новага ўраджаю. Штодзень з палёў сельгасарганізацыі ўбіраюць каля 80 тысяч тон збожжа.

Сярод 22 раёнаў самы вялікі каравай у Слуцкім раёне - 121 тысяча тон. Не нашмат адстаюць хлебаробы Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў. Аграрыі першага намалацілі больш за 111 тысяч, другога - 110 тысяч тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму наперадзе Нясвіж, дзе збіраюць амаль 57 цэнтнераў з гектара. У лідарах - Дзяржынскі раён, тут 50 цэнтнераў, і Клецкі, дзе з гектара збіраюць амаль паўсотні цэнтнераў. Сярэдняя ж ураджайнасць па вобласці – больш за 36 цэнтнераў.