Аграрыі Мінскай вобласці нарыхтоўваюць сезонную садавіну і агародніну

6 сентября 2019
У агульным кошыку  капуста, морква, буракі і бульба. Караняплоды выкапалі на 12 % плошчаў - пад бульбу сёлета адведзена 10 тысяч гектараў. А астатняя агародніна - морква, цыбуля, капуста - расце на 2 тысячах гектараў. Першы ўраджай ранніх сартоў у сховішчы заклалі яшчэ ў ліпені. Зараз асноўны акцэнт на ўборку бульбы. Яе прадпрыемствы плануюць сабраць не менш за 300 тысяч тон.

Разам з уборкай агародніны і нарыхтоўкай кукурузы на зерне аграрыі пачалі і сяўбу азімых. У цэнтральным рэгіёне  зімні ўраджай высеялі  амаль на 5 % плошчаў. Завяршыць работы на палях павінны ў пачатку кастрычніка.