Зараз убіраюць азімы ячмень. Асвоілі ўжо больш за 40% плошчаў - а гэта амаль дзве тысячы гектараў. Агульны намалот - больш за 11 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць культуры ў цэнтральным рэгіёне самая высокая па краіне - гэта каля 57 цэнтнераў з гектара.
Як атрымаць такі вынік - даведалася Алена Вітко.Вакол "залацеюць" каласістыя палі - тут расце азімы ячмень. Гэта культура спее на некалькі тыдняў раней за тую ж пшаніцу ці жыта. Яна ж і дае старт ўборцы збожжавых.
Першыя камбайны ў гэтай гаспадарцы Салігорскага раёна выйшлі некалькі дзён таму. Амаль адразу азімы ячмень даў па 57 цэнтнераў з гектара. А хутка ўраджайнасць можа вырасці.













