Аграрыі Мінскай вобласці пачалі ўборку бульбы

20 августа 2019

Услед за збожжам падаспеў і другі хлеб. Аграрыі Мінскай вобласці пачалі ўборку бульбы. Сёлета надвор'е было не зусім спрыяльнае, але, зыходзячы з якасных гатункаў і належнага тэхналагічнага падыходу, разлічваюць на ўраджайнасць не горшую за леташнюю. Масавая ўборка пачнецца на наступным тыдні. Пакуль жа клубні ў асноўным выкопваюць пад заказ. Невялікія аб'ёмы збіраюць уручную. Першыя тоны ўраджаю новага сезона адпраўляюць на закладку ў стабілізацыйныя фонды.