Аграрыі Мінскай вобласці пачалі першы ўкос траў

17 мая 2018

Гаспадаркі найперш масава нарыхтоўваюць люцэрну. Высокакаларыйныя раннія травы кансервуюць у стрэч-плёнцы. Такая тэхналогія дазваляе захаваць корм для жывёлы карысным і свежым на працягу года. Толькі ў Чэрвеньскім раёне такім спосабам сёлета плануюць нарыхтаваць амаль 20 тысяч тон на плошчы 14 тысяч гектараў.

З першага ўкосу аграрыі цэнтральнага рэгіёна плануюць нарыхтаваць каля 2 мільёнаў тон кармоў. Гэта складае больш за палову ад неабходнай колькасці сенажу на зіму.