Першым у вобласці ўборачную кампанію завяршыў Нясвіжскі раён. Набліжаюцца да фінішу і хлебаробы Слуцкага. Там з палёў застаецца ўбраць 15 гектараў новага ўраджаю. Сёння ж у засеках цэнтральнага рэгіёна – 1 мільён 646 тысяч тон збожжа. Штодзень з палёў сельгасарганізацыі ўбіраюць амаль 80 тысяч тон. Найбольшы ўклад у агульны каравай - на поўдні цэнтральнага рэгіёна.
Сярод 22 раёнаў самы багаты на хлеб Слуцкі – больш за 150 тысяч тон. Ненашмат адстаюць хлебаробы Нясвіжкага і Капыльскага раёнаў. Аграрыі першага намалацілі амаль 130 тысяч, другога – больш за 129 тысяч тон збожжа.
Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму наперадзе Нясвіж, дзе сабралі каля 57 цэнтнераў з гектара. У лідарах і Дзяржынскі раён – амаль 51 цэнтнер, і Клецкі, дзе з гектара збіраюць больш за паўсотні цэнтнера. З-за дажджлівага надвор'я крыху знізілася агульная ўраджайнасць Мінскай вобласці – да 35 цэнтнераў з гектара.













