Агульны намалот амаль у мільён тон збожжа і па-ранейшаму статус лідара жніва усёй краіны. Аграрыі Мінскай вобласці наблізіліся да знакавай мяжы. Сельгасарганізацыі выкарыстоўваюць кожную сонечную гадзіну. Сярэдняя ўраджайнасць - крыху больш за 36 цэнтнераў з гектара. Актыўныя сёння ў палях і аграрыі Валожынскага раёна. Так, у гаспадарцы "Сакаўшчына-Агра" ўбіраюць азімае жыта. Усяго ж тут амаль 1 250 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Больш чым на трэці плошчаў ураджай убралі. Збожжа апрацоўваюць на зернесушыльным комплексе. Адначасова збіраюць салому з палёў і рыхтуюць глебу пад азімую сяўбу.













