Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі больш за 600 тысяч тон збожжа

30 июля 2019

Агульны намалот сельгаскультур расце, гэтаму спрыяе і надвор'е. Усяго на палях задзейнічаны 2 тысячы камбайнаў. Гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна ўбіраюць таксама рапс і лён. Найбольшы намалот пакуль на поўдні рэгіёна.

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім раёне - 80 тысяч тон. Не нашмат адстаюць хлебаробы Слуцкага. На іх рахунку 64 тысячы. Далей Капыльскі раён, тут аграрыі намалацілі звыш 57 тысяч тон збожжа.

Што тычыцца ўраджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе збіраюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Клецкі раён - тут 49, Дзяржынскі - 47 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 35 цэнтнераў з гектара.