Аграрыі Мінскай вобласці пачалі ўборку бульбы

20 августа 2019

Следам за збожжавымі падаспеў і другі хлеб. Аграрыі Мінскай вобласці пачалі ўборку бульбы. Сёлета надвор'е было не зусім спрыяльнае, але дзякуючы якасным сартам і належнаму тэхналагічнаму падыходу  разлік на ўраджайнасць не горшы  за мінулы год. Масавая ўборка пачнецца на наступным тыдні. Пакуль жа клубні выкопваюць ў асноўным пад заказ.  Больш падрабязна Наталля Кузьміцкая.

Апошнія дні летніх канікул школьнікі чэрвеня праводзяць у полі - выконваюць розныя сельскагаспадарчыя работы і зарабляюць свае першыя грошы. 

Акрамя таго атрымліваюць і новыя карысныя веды. Напрыклад, якія з сартоў бульбы лепш выбіраць для пюрэ, а якія  больш прыдатныя для дранікаў. У гаспадарцы “Натальеўск” гэтая культура адна з асноўных. Вырошчваюць суперэліту. Зараз клубні выкопваюць пад заказ. Таму на малых аб’ёмах  ручны збор. Адначасова са жнівом.

Напрыканцы наступнага тыдня, калі пачнецца масавая ўборка бульбы, у поле на змену людзям прыйдзе тэхніка. Пасля анамальна гарачага чэрвеня ліпеньскія дажджы былі толькі на карысць. Аграрыі разлічваць на валавы збор не горшы за леташні. 

З палёў клубні трапляюць у цэх дапрацоўкі. Там увесь сабраны ўраджай спачатку чысцяць ад пяску і камянёў, а потым сартуюць па памеры. Дробны калібр адпраўляюць на корм і насенне, буйны - на продаж. 

 Паралельна вядзецца сяўба азімага рапсу. Каб  пасевы паспелі ўзысці і ўкараніцца, а затым паспяхова перажыць зімовыя халады, неабходна завяршыць усе работы ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Таму нават з заканчэннем жніва  гарачая пара ў гаспадарцы не заканчваецца.