Аграрыі Мінскай вобласці пачалі сяўбу ярыны

26 марта 2015

Праўда, пакуль толькі ў паўднёвых раёнах цэнтральнага рэгіёна. І сёння засеяна 10-я частка ад агульнай плошчы. Адзначым: ярыной сёлета засеяць каля 250 000 гектараў. Паводле слоў аграрыяў, зменлівае надвор’е ўплывае на пасяўную кампанію, аднак завяршыць сяўбу збожжавых плануюць праз два тыдні.

Аляксандр Харавец вывучыў прагнозы на ўраджай.

Для Сяргея Дрынеўскага гэта пятая пасяўная кампанія. Рабочы дзень механізатара пачынаецца з усходам сонца і заканчваецца з яго захадам. За гэты час на сваім трактары ён засявае каля 40 гектараў. Сёння ў бункеры насенне аўса – адной з самых марозаўстойлівых збожжавых культур.

У асноўным на палях цэнтральнага рэгіёна працуе энерганасычаная тэхніка. Адзін вось такі “Беларус” здольны замяніць чатыры звычайныя трактары.

Кіраваць такой тэхнікай даволі проста. Сучасныя тэхналогіі падказваюць і дапамагаюць механізатарам. Так, на камп’ютары адлюстроўваецца лепшая хуткасць, плошча высявання і норма насення.

Пакуль збожжавыя засяваюць толькі ў паўднёвых раёнах вобласці. Сёлета пад яравыя аддалі 250 000 гектараў. Дзясятая частка ўжо засеяна.

Палявыя работы ў гэтыя дні ідуць шырокім фронтам. Паралельна з сяўбой аграрыі актыўна апрацоўваюць глебу, тым самым захоўваюць вільготнасць і ствараюць найлепшыя ўмовы для прарастання насення. Акрамя гэтага, вядзецца падкормка і праполка азімых культур.

10 дзён - менавіта столькі патрэбна часу, каб цалкам засеяць палі цэнтральнага рэгіёна ярыной. І тэхніка, і спецыялісты да пасяўной гатовыя. Вясна сёлета хоць і ранняя, аднак даволі капрызная. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, моцных халадоў больш не чакаецца. Ужо праз тры тыдні аграрыі пачнуць саджаць бульбу і кукурузу.