Аграрыі Гродзенскай вобласці масава пачалі вяснова-палявыя работы

10 марта 2020
Усе гаспадаркі актыўна рыхтуюць глебу да сяўбы ранняй ярыны: уносяць мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, аруць і культывуюць зямлю. Яшчэ да выхаду тэхнікі ў палі назапасіліся гаруча-змазачнымі матэрыяламі і запчасткамі, падрыхтавалі насенне. Адрамантавалі трактары і навясное абсталяванне.  Праз раннюю вясну сёлета сяўба ярыны ў Гродзенскай вобласці пачнецца на тыдзень раней за звычайнае. Масава гаспадаркі рэгіёна пачнуць пасяўную ў найбліжэйшыя 2-3 дні.