Аграрыі Брэсцкай вобласці прыводзяць у парадак тэхніку да новага сезона

16 февраля 2019

Гатоўнасць машын больш як 90 %. У іх ліку і энерганасычаная тэхніка, якая дазваляе апрацоўваць вялікія плошчы зямель. У першую чаргу рамантуюць культыватары, плугі, сеялкі.

Завяршыць падрыхтоўку тэхнікі неабходна да першага сакавіка. Акрамя таго, да новага сезона сельгазарганізацыі рэгіёна абнавілі аўтапарк. Гэта 486 машын і агрэгатаў на суму 70 мільёнаў рублёў.