Аграрыі Брэсцкай вобласці на два тыдні раней пачалі пасяўную

11 марта 2019

Цёплы пачатак сакавіка дазволіў аграрыям Брэсцкай вобласці на два   тыдні раней пачаць   пасяўную. Шматгадовая трава, авёс, яравы ячмень і гарох.  Пад сяўбу ўжо апрацавана парадку 30-ці тысяч гектараў плошчаў.  Таксама на палі ўносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, актыўна вядзецца падкорм азімых.

Віталь Рудзь, начальнік аддзела Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама: "Калі ў цэлым гаварыць пра падрыхтоўку глебы, то мы ўжо падрыхтавалі 13 % плошчаў. На сённяшнюю раніцу ў нас было пасеяна 600 га ранніх яравых  зерневых культур".

Масава аграрыі рэгіёна  ў палі   плануюць выйсці на гэтым тыдні.  Усяго ў перыяд вяснова-палявых работ у Брэсцкай вобласці дадаткова прыцягнуць больш за 600 механізатараў.